ЖНІВЕНЬ 2019
110 гадоў з пачатку службы ў Брэсцкай крэпасці ваеннага інжынера Д. М. КАРБЫШАВА, які кіраваў работамі па рэканструкцыі 7 форта (1909)
95 гадоў з часу адкрыцця грамадствам прафесійнай адукацыі ў г. Брэсце ТАРГОВАЙ ШКОЛЫ (1924)
85 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага пав. КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)
75 гадоў з часу стварэння ААТ «БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ» (1944), аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)
75 гадоў з часу стварэння ААТ «МІНСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД», прадпрыемства па выпуску велікагрузнай аўтамабільнай, аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі (1944)
СТУДЗЕНЬ 2019
455 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ, бітвы паміж войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558 – 1583 гг. (г. Орша; 1564)
20 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса «АРХІВЫ І СПРАВАВОДСТВА» (г. Мінск; 1999)
КАСТРЫЧНІК 2018
85 гадоў з пачатку выхаду «GAZETA POLESKA», якую выдавала Брэсцкае аддзяленне BBWR (1933)
30 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА ХОРУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1988)
МАЙ 2018
90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ ЛЮБЕЛЬЧЫКА (1928)
75 гадоў з пачатку выдання ГАЗЕТЫ «ЗАРЯ» — органа Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б (1943)
КРАСАВІК 2018
75 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКАМА КП(б)Б (1943)
65 гадоў з пачатку выдання штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «МАЛАДОСЦЬ» (г. Мінск; 1953)
60 гадоў з часу стварэння СІМФАНІЧНАГА АРКЕСТРА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1958)
СТУДЗЕНЬ 2018
155 гадоў з пачатку НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧАГА ПАЎСТАННЯ 1863–1864 гг. супраць царызму за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. у Польшчы, Беларусі і Літве
65 гадоў з часу стварэння ў Астрамечаўскім сельсавеце Брэсцкага р-на КАЛГАСА «ПАМЯЦЬ ІЛЬІЧА» — аднаго з буйных сельскагаспадарчых прамысловых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці (сёння — ААТ «Астрамечава»; 1953)
55 гадоў з часу пабудовы АЎТАВАКЗАЛА ў г. Брэсце (1963)
35 гадоў з пачатку выдання аналітычна-асветніцкага часопіса «МАСТАЦТВА» (г. Мінск; 1983)
30 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага часопіса «РОДНАЕ СЛОВА» (г. Мінск; 1988)
25 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага ілюстраванага «БЕЛАРУСКАГА ГІСТАРЫЧНАГА ЧАСОПІСА» (1993)
ЖНІВЕНЬ 2017
75 гадоў з пачатку дзейнасці ГАРАДСКОЙ АНТЫФАШЫСЦКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ў г. Брэсце (1942)
75 гадоў з часу разгрому фашысцкага гарнізона ПАРТЫЗАНАМІ АТРАДА імя ШЧОРСА ў м. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1942)
ЛЮТЫ 2017
70 гадоў з часу адкрыцця АЎТОБУСНАГА РУХУ ў г. Брэсце (1947)
ЛІСТАПАД 2016
85 гадоў з пачатку выдання ведамаснай газеты МУС Беларусі «НА СТРАЖЕ» (Мінск; 1931)
КАСТРЫЧНІК 2016
25 гадоў з пачатку выдання навукова-папулярнага і грамадска-палітычнага часопіса «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА», (Мінск; 1991)